Аляксей Сцяпанавіч Русецкі нарадзіўся 21 лістапада 1912 года ў вёсцы Студзянец Касцюковіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Закончыў пачатковую школу, Касцюковіцкую сямігодку і Аршанскі педтэхнікум. У 1931 годзе паступіў у Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут. Пасля заканчэння з дыпломам ветэрынарнага ўрача камандзіраваны ва Узбекістан. У тым жа годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі працаваў у маскоўскім мікрабіялагічным інстытуце. У студзені 1938 года пераехаў у Мінск, працаваў загадчыкам бактэрыялагічнага аддзела абласной ветэрынарнай лабараторыі.

Валянцін Антонавіч Лукша – беларускі паэт, драматург, аўтар кніг паэзіі для дарослых, зборнікаў вершаў і казак для дзяцей, п’ес, тэкстаў папулярных песень, публіцыстыкі, перакладчык. Нарадзіўся Валянцін Лукша 16 лістапада 1937 года ў г. Полацку ў сям’і служачага.

У Зміцера Хведаравіча Жылуновіча былі розныя псеўданімы: Авадзень, Беларус, Мужык, Сымон Гляк, Зета, а самы вядомы – Цішка Гартны. У 2017 годзе спаўняецца 130 год з дня нараджэння таленавітага пісьменніка і актыўнага грамадскага дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўнага дзеяча БССР, гісторыка, пісьменніка, публіцыста.

Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. 3 лістапада 2017 года спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста. Жыццё і дзейнасць Якуба Коласа працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі. Сваім магутным талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету. Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і лесніка Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча.

У межах рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта «КнігаСвет» 17 лістапада 2017 года пачне работу Рэспубліканская чытацкая сесія «„ЧЫТАЧ – гэта культурны статус“: расцём з „КнігаСветам“», арганізатарамі якой выступілі Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“» (газеты «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Нёман», «Полымя», «Маладосць», «Бярозка»), Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“» пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы.